Стары дуб
(46 слоў)
За вёскай на полі расце стары дуб. Гэта мясціна вабіць вясковых хлапчукоў. Яны часта прыбягаюць сюды гуляць. У дуплах старога дуба былі гнёзды розных птушак. Прыбеглі неяк дзеці да дуба ўвосень. А з гнязда шпака выскачыў маленькі пушысты звярок. Гэта вавёрка знайшла сабе месца для жылля.