Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Карысная справа

(49 слоў)

Раней на дарозе было сумна. Ніводнае дрэўца не расло ля дарогі. Увосень прыйшлі школьнікі з настаўнікам. Яны прынеслі саджанцы бяроз, ліп, дубкоў, клёнаў, таполі, рабіны. Пасадзілі дрэўцы ля дарогі. Прайшло колькі гадоў. Ідуць па дарозе людзі. Любуюцца яны маладымі бярозкамі, зялёнымі дубкамі. Дзякуюць людзі дзецям. Добрую справу дзеці зрабілі.