Зімовай раніцай
(59 слоў)
Раніцай Толя выйшаў з хаты. На дварэ была завіруха. Вецер свістаў, кідаў цэлыя жмені снегу. Дрэвы грозна шумелі.
Спалохаўся хлопчык, стаў пад таполяй. Страшна аднаму ісці ў школу. Ён убачыў Сашку, які стаяў пад ліпаю. Сашка таксама ішоў у школу.
Хлопчыкам стала радасна. Страху як і не было. Яны пабеглі адзін аднаму насустрач, узяліся за рукі і пайшлі разам.