Лясныя санітары
(60 слоў)
Напалі на сасну ўсякія жукі, чарвякі, вусені. Сасна захварэла. Шыпулькі яе пачалі жоўкнуць і асыпацца.
Прыляцеў да дрэва спачатку стракаты дзяцел. Потым з’явілася маленькая птушачка каралёк. Яна заняла верхнія тонкія галінкі. Ніжэй прымайстраваліся чорнагаловыя сінічкі. Яшчэ ніжэй прыселі даўгахвостыя сініцы ў белых шапачках.
Былі тут і жаўтагрудыя сініцы. Калупаў дзюбай па кары попаўзень. Усім птушкам хапіла работы. Дрэва было выратавана.