Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Настрой

(60 слоў)

Паводле В. Вольскага

Эдзік выйшаў на ганак, спыніўся і незадаволена зірнуў навокал. Зноў кепскае надвор’е, зусім не летняе. Зноў нельга купацца!

Халодны вецер гнаў па нізкім небе вялікія цёмныя хмары. Возера было сярдзітае, неспакойнае. З шумам каціліся на бераг мутныя зялёныя хвалі з белымі грабянямі.

Хлопчык спусціўся па прыступках і пайшоў мокрай пасля начнога дажджу сцежкай. Маці паслала яго назбіраць трускалак на агародзе.