Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Зімовая казка

(78 слоў)

Паводле Я. Пархуты

Ноччу выпаў сняжок. Прыкметна пабялелі і без таго белыя бярэзіны. Выразней сталі глядзецца камлі сосен.

Пасвятлелі ельнікі. На кожнай яліне вунь колькі снегу! Белы колер у спалучэнні з зялёным вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць урачыста. Ствалы дубоў імкнуць увысь, і кожны з іх заканчваецца нібы каронай — мудрагеліста перакручанымі галінамі. Снег, што наліп на іх, ажно ззяе ў сонечных промнях.

На доле таксама ўсё выглядае казачна. Колькі колераў адразу бачыцца ў лесе! Нібы там папрацаваў удумлівы мастак.