Сонца
(32 словы)
Паводле Я. Коласа
Вецер угаманіўся, заціхнуў зусім. Сонца пачынае брадзіць па вадзяністых хмарках, і цень памаленьку паўзе па зямлі. Вось яно пераходзіць праз адну, другую, трэцюю… Усё часцей і часцей блудзіць сонца ў смутных хмарках.