Папярэдняя старонка
Наступная старонка

У лесе летам

(33 словы)

Добра ў лесе ў гарачы дзень. Высокія хвоі развесілі іглістыя лапкі. Елачка выгінае свае калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бяроза. Дрыжыць шэрая асіна. Каранасты дуб раскінуў свае лісты. Пад асінай прытаіўся чырвоны грыб, падасінавік.