Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Зрабіў сам

(34 словы)

Валодзя прынёс вялікі дубец. З яго хлопчык зрабіў вудзільна. Потым ён прыладзіў лёску і прычапіў кручок. Атрымалася сапраўдная вуда. З ёю Валодзя хадзіў на раку лавіць рыбу. Аднойчы хлопчык прынёс дадому поўнае вядзерца рыбы.