Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вечар

(35 слоў)

Пачынае вечарэць. Вецер. Дождж. За вокнамі хістаецца голле дрэў.

Урокі падрыхтаваны. Падручнікі і сшыткі ляжаць у партфелі. Я сяджу за сталом і чытаю кнігу. У хаце чысціня, утульнасць. Добра прапалена печ. Ад яе патыхае цеплынёй.