Бярозка
(35 слоў)
На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі.