Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Стракаты дзяцел

(36 слоў)

Я. Зазека

У птушак ёсць свае любімыя мясціны. Стары стракаты дзяцел з чырвоным аколышкам любіць толькі свой лес.

Дзяцел чамусьці баяўся блізкага суседства з чалавекам. Таму і пасяліўся ў густым ельніку, перамешаным з высокімі асінамі і тонкімі бярозамі.