Прышкольны ўчастак
(36 слоў)
На прышкольным участку кожны клас мае сваю дзялянку. Чацвёрты клас пасеяў цэлы загон морквы, пятрушкі, буракоў. Другі клас вырошчваў цыбулю. А трэцякласнікі саджалі бульбу і гарбузы. Старанна даглядалі пасевы вучні. Багаты ўраджай сабралі ўвосень нашы школьнікі.