Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясна ў калгасе

(36 слоў)

Веснавое сонейка моцна сагравае зямлю. Вось і паказалася зялёная траўка. У калгасе пачынаецца гарачая пара. Трэба засеяць калгасныя палі. У полі працуюць магутныя трактары. Сеюць калгаснікі сеялкамі. Роўнымі радкамі кладзецца адборнае зерне. Хутка зазелянеюць калгасныя палі.