У разліў
(35 слоў)
М. Ваданосаў
Прыемна глядзець на веснавы разліў. Вада бурліць, гамоніць. Яна нясе вялізныя сосны і алешыны. Плыве іншы раз на дрэве заяц-шарак. Сядзіць, калоціцца усім целам. Бывае, цэлай чарадой плывуць вужы. Рака затапляе лугі і нізкія берагі.