Рыбак
(37 слоў)
Міколка сеў на беражок. Сонейка грэла спіну. Прыгожа спявалі жаваранкі. Ціхі ветрык калыхаў чарот. Міколка насадзіў на кручок чарвячка і кінуў у ваду вудачку. Доўга рыбка не пападалася. Раптам паплавок знік у вадзе. Міколка выцягнуў першую рыбку.