Ліпка
(37 слоў)
Дзядзька Андрэй і Валерык гулялі ў садзе.
Дзень быў спякотны. Але тут панаваў халадок. У густой засені шчабяталі птушкі. На ліпе гудзелі пчолы. Яны збіралі мёд. Гэтым мёдам лечаць хворых. Ды і здароваму чалавеку карысна паласавацца мядком.