Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вёска Бярозаўка

(37 слоў)

Над ракой Бярэзінай раскінулася вёска Бярозаўка. Абапал вуліцы ў два рады стаяць хаты. Злева за вёскай сцелецца луг. Серабрыстай стужкай уецца рака. Адзін бераг ракі пакаты. Тут улетку купаюцца дзеці. Другі бераг ракі зарос чаромхай і лазой.