Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Дары восені

(37 слоў)

Паводле Б. Сачанкі

Прыйшла грыбная пара. Танканогія апенькі абляпілі старыя пні. Імшары стракацяць сыраежкамі. Пад соснамі падымаюць мох каранастыя зухаватыя баравікі.

Паспелі і лясныя яблыкі. Дажджом сыплюцца з дубу буйныя і важкія жалуды. А ў балотах зіхацяць румяныя сакавітыя журавіны.