Яблыня
(38 слоў)
Расла ў лесе дзікая яблынька. Прыйшоў у лес садоўнік з рыдлёўкай. Выкапаў асцярожна яблыню, перанёс яе ў сад і пасадзіў. На другі год прышчапіў садоўнік яблыньку. І вырасла ў садзе вялікая яблыня. Яблыкі на ёй былі салодкія, духмяныя.