У бібліятэцы
(39 слоў)
Віця і Косця прыйшлі ў бібліятэку. У бібліятэцы многа кніг. Вялікія шафы з кнігамі стаяць каля сцен. Кнігі ляжаць на сталах. За сталамі сядзяць дзеці і чытаюць кнігі. У пакоі цішыня. Добра ў бібліятэцы. Тут можна даведацца многа цікавага.