Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Восень

(40 слоў)

А. Шкляр

Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць «бабіным летам». Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада.