Папярэдняя старонка
Наступная старонка

На рэчцы

(40 слоў)

Вольнымі днямі Міколка з бацькам ішлі на рэчку. Яна працякала недалёка ад станцыі. Тут лавіліся добрыя акунькі. Траплялі на вудачку шчупакі. Часам пападаўся дробны сом. Але больш за ўсё лавіліся плоткі. Стайкамі хадзілі яны пад лазовымі кустамі. Толькі закідвай вудачку.