Сябры лясоў
(41 слова)
Дзяцел — лясны доктар. Ён знішчае жукоў-караедаў, ненажэрных лічынак.
Добрыя памочнікі ў дзятла — шпак і сініца. Сініца за год з’ядае столькі шкоднікаў, колькі важыць сама. Каб не гэтыя абаронцы лясоў, паркаў ды садоў, шкодныя насякомыя знішчылі б наша зялёнае багацце.