Зімовы лес
(41 слова)
Невядома, хто першы назваў зімовы лес зімоваю казкай. Зрэшты, гэта няважна. Важна, што трапна назваў. Справядліва. Цяжка адарваць ад той казкі вочы. На першы погляд пуста і ціха ў лесе без птушынага спеву. Нават сцішнавата. А пастаіш, прыслухаешся — жыве лес.