Лістапад
(40 слоў)
Няма ўжо грыбоў у лесе. Дрэвы стаяць голыя і жаласна шумяць. У лістападзе выпадае часам снег. Замярзаюць рэкі. У бярлогу кладзецца мядзведзь. Засынаюць у сваіх норах барсукі. Маленькая ласка апранае на зіму белае футра. Адлятаюць на поўдзень апошнія дзікія качкі.