У лесе зімой
(40 слоў)
Зіма намяла ў лесе гурбы снегу. Нельга паляўнічаму прайсці. Цяжка зайчыку прабегчы. А вавёрачцы не страшна. Цёпла ёй у дупле. Высуне мордачку з дупла. Сядзіць сабе ды лушчыць арэхі. Выскачыць яна з дупла і давай з дрэва на дрэва перабягаць.