Каралёк
(40 слоў)
Па зялёных калючых галінках маладой яліны пырхаюць маленькія каралькі. Прыемна глядзець на мілых прыгожых птушак. Спінка ў каралька зялёная, грудка шараватая. На кароткіх крыльцах светлая палоска. Вясёлыя і жвавыя каралькі заўсёды ў руху. Маленькія птушачкі адшукваюць і знішчаюць шкодных жучкоў.