Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Надышла восень

(40 слоў)

Ціха ў лесе. Апалае лісце цудоўным дываном засцілае зямлю. Адлятаюць у вырай жураўлі, буслы, качкі. Ураджай са школьнага ўчастка ўжо сабраны. Але работа працягваецца. Юныя агароднікі працуюць у парніках. У канцы кастрычніка трэба правесці сяўбу морквы, буракоў, цыбулі, салаты, шчаўя.