Гаспадар пушчы
(41 слова)
Трашчыць галлё. З шумам і фырканнем прадзіраецца з гушчару нешта вялікае, дужае. Хістаюцца маладыя бярозкі. Выходзіць зубр і спыняецца ў задуменні. Вялікая галава, шырокія грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. У ясным ціхім лясным паветры чуецца роўнае і глыбокае дыханне яго.