На ўзлессі
(42 словы)
Ідзём мы з братам па лесе. Маўчым. Глядзім па баках. Вялікія дрэвы стаяць у белым убранні.
Каля старой елкі ляжыць шалупінне. Вавёрка ці крыжадзюб ласаваліся зярняткамі. На снезе мноства маленькіх слядоў. Гэта мышыныя сляды. Потым недалёка ад лыжні мы ўбачылі іншыя сляды.