Гульня
(42 словы)
Заняткі ў школе скончыліся. Мы сабраліся на двары. Алесь надзімаў футбольны мяч. Косцік гартаў кнігу. Аленка і Таня гушкаліся на арэлях. Коля ладзіў веласіпед. Янка проста сядзеў на лаўцы.
Прыйшоў Дзіма. Ён расказаў пра цікавую гульню. Пачалі гуляць усе разам. Усім весела.