Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вечны агонь

(44 словы)

Пасярод плошчы стаіць помнік. Перад ім гарыць Вечны агонь. Да помніка падыходзяць людзі. Яны прыносяць кветкі.

Савецкія воіны выгналі ворага з нашай зямлі. Яны вызвалілі з няволі народы многіх краін. У баях загінула шмат нашых воінаў і партызан. Загінуўшым воінам і партызанам паставілі помнік.