Папярэдняя старонка
Наступная старонка

На рэчцы зімой

(44 словы)

Паводле Э. Самуйлёнка

Узімку рака мае незвычайны выгляд. Яе наглуха замятае снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звешваюцца з берагавых абрываў. Усюды снег. Неба белае.

Але ў гэтым белым свеце ёсць цікавае жыццё. Сюды прыходзіць звер. Скачуць зайцы. Крадуцца лісіцы. Часам трапляе ў рэчышча і разважлівы воўк.