У лесе
(45 слоў)
Высокія хвоі развесілі іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Дрыжыць шэрая асіна.
Каранасты дуб раскінуў шатром свае галіны. З травы глядзіць белае вочка суніцы. Белыя пацерачкі ландышаў качаюцца між гладкіх лісцяў. З травы пазірае беленькі грыбок. Паміж асінамі прытаіўся чырвоны падасінавік.