Сябры
(45 слоў)
З Галяй здарылася бяда. У яе забалелі ногі. Цэлымі днямі дзяўчынка ляжала. Яна не магла хадзіць у школу. Але Галю наведвалі сябры. Прыходзіла да Галі і Ніна Васільеўна. І хоць Галя хварэла, яна вучылася. Яна была сярод сяброў. Так сябры памаглі хворай дзяўчынцы скончыць школу.