Калектыў
(46 слоў)
Скончыліся заняткі. Вучні разам з настаўнікам выйшлі на вуліцу. Дарожкі замяло снегам. Усе прыняліся за работу. Адны чысцілі лапатамі дарожкі. Другія адвозілі снег на саначках. Працавалі весела, дружна. Аднаму чалавеку цяжка было б справіцца са снегам. А ўсе разам за гадзіну справіліся. Вось што такое калектыў!