Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Над Бярэзінай

(46 слоў)

Першы марозік моцна скаваў зямлю. У паветры павольна кружацца рэдкія сняжынкі. Вецер дзьме не вельмі моцна. На ўзгорку глуха шумяць хвоі.

Направа між кустоў арэшніку стаяць дубы. Вакол раскінуліся калгасныя палеткі. Злева віднеецца балота. Недалёка ад яго цячэ невялікая рачулка. Абапал яе цягнецца вузкая палоска канюшыны.