Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Крынічка

(44 словы)

Паводле Т. Хадкевіча

Ля купкі вербалозу булькатала крынічка. З кручы яна здавалася люстэркам. Але люстэрка не было застылае. Яно жыло, варушылася і пералівалася цераз край. Імклівымі ручайкамі сцякае крынічная вада ў раку Дзвіну. Магутная рака падхоплівае крыштальную ваду і нясе на сваіх хвалях. А крынічка заўсёды поўная.