Надыход восені
(48 слоў)
Канчаецца лета. Яшчэ горача свеціць сонца. На бярозах цінькаюць сініцы. Прабуюць моц сваіх крылаў ластаўкі. Куды яны збіраюцца? Што гоніць іх ад нас? Так хораша ў полі! У лесе разліваецца пах грыбоў. А колькі арэхаў! Дзеці з кошыкамі ідуць у лес. Там яны знойдуць многа грыбоў і арэхаў.