Прылёт птушак
(48 слоў)
Ціхая раніца. Сонейка толькі што ўзышло. У полі ляжыць яшчэ снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужыны за ноч зацягнула лядком. Але ўжо чуваць вясну.
Выйшаў маленькі Янка на двор. Весела яму і радасна. У паветры звініць жаваранак. А на дрэве сядзяць шпакі. Хутка і іншыя птушкі прыляцяць з выраю.