Брэсцкая крэпасць
(48 слоў)
Пачалася вайна. Фашысты акружылі крэпасць. Яны білі з гармат. З самалётаў скідалі бомбы. Нашым байцам было вельмі цяжка. Не хапала боепрыпасаў. Не было вады, ежы. У крэпасці засталіся дзеці. Кожны дапамагаў сваім бацькам, старэйшым братам. Дзяўчынкі даглядалі раненых, рабілі ім перавязкі. Хлопчыкі збіралі на полі бою зброю, патроны.