Блакітны кіт
(50 слоў)
А. Корда
Над вадой узнялося нешта велізарнае, як дом. Пускае фантаны вады. Але гэта не дом. Гэта блакітны кіт выплыў з вады на паверхню.
Далёкія продкі кітоў жылі на сушы. Потым яны прызвычаіліся жыць у вадзе. За мільёны гадоў цела кіта набыло форму рыбы.
Блакітны кіт — самая вялікая жывёліна нашай планеты.