Ліпень
(50 слоў)
Ліпень — самы гарачы месяц. Гэта сярэдзіна лета. Высока ззяе ў ясным небе яркае сонца. Пад яго пякучымі праменямі млее зямля. У палях паспявае каласістае жыта. Цвіце грэчка. Адцвітае ліпа. Пчолы напаўняюць соты духмяным ліпавым мёдам.
Ліса выводзіць малых лісянят з нары. Мядзведзь частуецца ягадамі. Цяпер іх багата ў лесе.