Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Памочнікі

(49 слоў)

Устала бабуля раніцаю. Сабралася яна па дровы ісці. А дровы ўжо ляжаць каля печы. Хацела яна па ваду да студні пайсці. А на лаве стаіць паўнюткае вядро. Выйшла бабуля на ганак. А на двары нехта на сцежках снег паразмятаў. Дзівіцца бабуля. А Зося і Толік толькі паглядаюць ды пасмейваюцца.