Восень
(51 слова)
Паводле І. Навуменкі
Я думаю пра восень. Не трэба бачыць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, усё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэту пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага. Адшумела зялёным лісцем бяроза. Яна паслала ў свет мільёны новых бярозак.
Восень — гэта дарогі старога і новага жыцця.