Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Баравікі

(52 словы)

Бацька вельмі любіў збіраць грыбы. Аднойчы ён пайшоў з дзецьмі ў бліжэйшы лес. Ранак быў сонечны, ціхі. Бацька быў бадзёры, вясёлы. Цераз плячо ў яго вісеў берасцяны кошык. Сяргейка ішоў побач з бацькам. Бацьку трапляліся баравікі, а Сяргейку — лісічкі. Бацька адабраў некалькі баравікоў і даў Сяргейку. Сяргейка адсыпаў бацьку сваіх лісічак.