Казка
(50 слоў)
Усе ведаюць казку пра рэпку. Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка вялікая-вялікая. Выцягнуць яе дзед не здолеў. Паклікаў ён бабулю. Удваіх яны таксама не выцягнулі рэпку. Паклікалі ўнучку, Жучку, потым паклікалі кошку і мышку. Усе разам выцягнулі рэпку. Разумная казка! Ды не пра рэпку гэта казка, а пра дружную калектыўную працу.