Рыбакова мара
(52 словы)
Паводле М. Лупсякова
Пара ісці дахаты. Але што ж гэта так свішча? Няўжо маё вудзільна? Гляджу. Разоў шэсць запар маё вудзільна са свістам прыгінаецца да вады. Хоць бы не сарвалася! У вадзе ходзіць дужая рыбіна. Асцярожна вяду да берага. Лешч! Рыбакова мара! Лоўка хапаю рукой пад жабры. Цяпер толькі трэба ўмела адчапіць яго ад кручка.