Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Сябры

(53 словы)

Паводле У. Цвяткова

Воўк бяжыць наперадзе, хлопчык следам. Ужо з’явіўся першы лядок, пакуль яшчэ тоненькі і хрусткі, быццам добра засмажаная бульба. Дрэвы стаяць не варухнуўшыся, ветру зусім няма. Калматыя елкі кружацца, кружацца, праплываюць міма, знікаюць удалечыні. Дарэчы, гэта не яны праплываюць міма, гэта так хутка бягуць хлопчык і воўк. У адзіным рытме, у адзіным тэмпе, сінхронна…